Асноўная ідэя Года народнага адзінства — аб’яднаць людзей у імя развіцця нашай краіны. Згуртаванасць, салідарнасць і ўзаемапаразуменне беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі і агульным духам павагі і роўнасці — гэта галоўныя якасці для нас, такімі ж яны і павінны застацца. У рамках культурна-патрыятычнай акцыі «Беларусь — краіна адзінства» з мэтай патрыятычнага выхавання насельніцтва да Дня народнага адзінства адделам абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» ладзіліся наступныя мерапрыемствы:    з 14 па 19 верасня  працавала тэматычная выстава «Беларусь — краіна адзінства», на якой экспанаваны выданні аб гісторыі, эканамічным развіцці, дзяржаўных сімвалах нашай краіны; аформлена  і працуе фотазона «Я люблю Беларусь»; 17 верасня ў Дзень народнага адзінства з вучнямі 10  класа ДУА «Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава» з класным кіраўніком Шумскай Марынай Мікалаеўнай ладзіўся ўрок грамадзянскасці «В единстве народа сила государства», падчас якога ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, гістарычным мінулым нашай краіны і дасягненнях сувярэннай Беларусі. Яно прайшло ў форме дыялога, падлеткам былі прапанаваны пытанні для абмеркавання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.