15 верасня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гісторыка – публіцыстычная гадзіна “В единстве традиций – сила народа”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Вучні 9 “А” класа, якія былі запрошаны на мерапрыемства, даведаліся, што Дзень народнага адзінства перш за ўсё сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны падмурак сучаснай дзяржаўнасці. Гэта сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Табой ганаруся, зямля мая!”
