Паэтычная гадзіна “В этом мире я только прохожий”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта Сяргея Ясеніна прайшла ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Да мерапрыемства была арганізавана аднаіменная кніжная выстава, дзе прадстаўлены творы пісьменніка, літаратура пра яго жыццё і творчасць, фота розных перыядаў яго жыцця, цытаты і выказванні пра паэта.Усё жыццё С. Ясеніна было прысвечана паэзіі. Яго вершы клічуць да дабра, выхоўваюць пачуццё прыгожага, шчырасць, праўдзівасць, любоў да роднайзямлі, прыроды, радзімы. Яны хвалююць і прыцягваюць нас і сёння. Рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй паэта, з якой даведаліся шмат новага і цікавага. Прагучалі вершы “Я покинул родимый дом”, “Выткался на озере алый цвет зари”, “Снежная замять дробится и колется”, ”Цветы мне говорят – прощай”, “Заметался пожар голубой”. Навучэнцы, зацікавіўшыся творчасцю С.Ясеніна, з задавальненнем і самі прачыталі вершы.