У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” закончыўся Тыдзень дзіцячай кнігі днём дашкольніка. Выхаванцы старэйшай групы ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад” здзейснілі літаратурную вандроўку па творчасці Карнея Чукоўскага “В гостях у дедушки Чукоши”. У рамках праекта “Дзеці чытаюць дзецям” паслухалі казкі “Мойдадыр”, “Доктар Айбаліт”, “Фядорына гора”. З задавальненнем паглядзелі мультфільмы “Муха-цакатуха” і “Украдзенае сонца”. Напрыканцы пагулялі ў гульню “Хто ёсць хто” і “Даскажы славечка”.