У апошні дзень Тыдня дзіцячай кнігі для аматараў творчасці цудоўнага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі ладзіла літаратурную віктарыну “В гостях у дедушки Корнея” да 140 годдзя з дня нараджэння. Жартоўнымі конкурсамі ў “бальніцы Айбаліта” “праверылі зрок”, атрымалі рэцэпты для роста. Тут жа была і аптэчка з казачнымі лекамі: “Антыхлусін” (моцнадзейны сродак ад хлусні), “Скнаранокс” (каплі ад скнарнасці), “Чытайвіт” (вітаміны для апетыту да чытання), “Антыпаклёпнік” (лячэбны чай) і інш. Затым адбылося падарожжа па самым вядомым казкам К.Чукоўскага з загадкамі і віктарынамі. За перамогу у конкурсе “Забінтуй лапку” дзве дзяўчынкі атрымалі ў падарунак кнігі пісьменніка.