28 лютага 2023 года ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Любазнайка”. Вучні 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3” разам з класным кіраўніком Рашчупкінай Вольгай Аляксееўнай патрапілі на экскурсію ў бібліятэку “В гостях у Королевы Книжки”. Бібліятэкар сустрэла дзяцей, правяла іх у бібліятэчныя залы, распавяла якога характару літаратура захоўваецца на абанеменце і ў чытальнай зале, а таксама па якім прынцыпе можна знайсці той ці іншы дакумент. Затым прапанавала літаратурную віктарыну па казках, загадала загадкі, распавяла аб правілах карыстання бібліятэкай і пра тое, як правільна “пасябраваць” з кнігай. Вучні былі задаволеныя экскурсіяй, ім настолькі спадабалася, што дзеці не хацелі развітвацца з бібліятэкай.