Усім вядома, што існуе вялікая колькасць прафесій: ад прадаўца да пераварочвальніка пінгвінаў. Ёсць  прафесіі, пра якія мы думае адно, а на самай справе гэта зусім другое. Бібліятэкары прадстаўнікі такой прафесіі. Многія думаюць, што бібліятэкар – гэта той, хто проста выдае кнігі. Аб  важнасці дадзенай прафесіі ў цяперашні час расказала вучням 11 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” 20 студзеня  бібліятэкар Лішык Аксана Уладзіміраўна на пазнавальнай прафгульні “В какой профессии бросить якорь”. Яшчэ яна паказала відыя- прэзентацыю пра Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, дзе можна набыць прафесію бібліятэкара, падрыхтавала цікавыя факты пра бібліятэкі, прапанавала невялікую віктарыну.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.