На календары ўжо вясна. І гэта выдатны час года адкрывае жаночае свята 8 Сакавіка, якое дзеці любяць і чакаюць, каб павіншаваць любімую маму і бабулю. Для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання «Чамучкі» 4 сакавіка бібліятэкар Марына Лапушка падрыхтавала выставу і літаратурнае свята «В марте есть такой денёк…». На фоне лірычнай музыкі ўдзельнікі сустрэчы падрыхтавалі  вершы  паэтаў, прысвечаныя жанчынам. Дзеці разгадвалі загадкі пра вясну, адказвалі на пытанні віктарыны «Што за казачная прыгажуня?», успаміналі казкі і апавяданні пра дзяўчынак, мамаў і бабуляў, удзельнічалі ў конкурсах «Ласкавае слова», «Надзень хустачку», «Якая я прыгожая» і інш. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.