У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” да Міжнароднага жаночага дня   арганізавана фатазона “8 МАРТА”. Для  ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” ладзілася гадзіна дэгустацыі “В марте есть такой денёк – с цифрой, словно кренделёк”. Бібліятэкар Хілімончык Людміла Іванаўна павіншавала жанчын з надыходзячым святам і прапанавала паўдзельнічаць у конкурсах, з дапамогай якіх вызначылі лепшую гаспадыню, самую меткую, самую эрудыраваную, самую актыўную, самую вясёлую, самую праўдзівую. Жанчыны з задавальненнем прынялі ўдзел і ўсе атрымалі “медалі”. У ходзе мерапрыемства гучалі словы віншавання, запісы песен, віншавальныя тэлеграмы, прадказанні на будучую вясну. Закончылася мерапрыемства чаяваннем і дэгустацыяй.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.