27 сакавіка ў Дзень гульняў Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” была праведзена кніжная рулетка “В мире сказок и чудес”. Каб павысіць цікавасць вучняў да літаратурнай творчасці, былі падрыхтаваны пытанні рознай складанасці. Гулец з дапамогай юлы выбіраў сектар і з трох яго колераў (зялёны -1 бал, жоўты — 2 і чырвоны– 3балы) выбіраў пытанне. Былі тут сектары “Прыз” і “Чорная скрынка”. Пераможца Шагун Максім атрымаў прыз.