18 чэрвеня Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі правяла квэст-гульню “В некотором царстве – экологическом государстве”. Гэтая гульня прайшла на лясной паляне. Удзельнікі падзяліліся на тры каманды: “Белы грыб”, “Ягада маліна”, “Хваёвая шышка”. Кожнай камандзе быў дадзены маршрутны ліст з заданнямі. Праводзіліся рухомыя гульні, конкурсы, віктарыны. Удзельнікамі мерапрыемства сталі “сцяжынкаўцы”.