У рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна-значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё — значыць лепшае” філіял “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” арганізавала інфарматыўную выставу – прагляд “Вайна ў сэрцы, у памяці, у кнігах”, для работнікаў філіяла “Гезгалаўскі Дом культуры” і “Аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з сацыяльна-значнай літаратурай, з мастацкімі творамі беларускіх аўтараў пра Вялікую Айчынную вайну.