Да дня Перамогі ў файе філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” арганізавана фотазона “9 мая” з выставай-памяццю “Гісторыя Перамогі” у рамках выставачнага праекта “Хронікі кніжных паліц”. На выставе прадстаўлены кніжны матэрыял  аб цяжкіх выпрабаваннях у гады вайны і радасных днях доўга чаканай Перамогі, ўспаміны дзяцей пра той суровы час. На стале размешчаны альбомы “Дзеці вайны” (пра вязня лагера “Азарычы” Ганну Вільчанка), “Верны сын Айчыны” (пра ганаровага грамадзяніна пасёлка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Макуліка Міхаіла, “Яны змагаліся за Радзіму” (пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны), “Прайшла вайна праз дзяцінства” (пра малалетніх вязняў).  У рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліятэка — месца памяці”, бібліятэчнай эстафеты памяці для наведвальнікаў бібліятэкі праведзены ВООК дайвінг “Вайна на кніжных старонках”. Бібліятэкар “пагрузілася” у гісторыю і расказала пра кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра вайну.  Гэтыя кнігі — аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў, аб смерці, каханні і надзеі, аб горы і радасці, аб жаданні жыць і самаахвяраванні дзеля іншых — словам, аб тым, якой была гэтая вайна і чым прыйшлося за яе заплаціць. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне павінн азахавацца на стагоддзі, перадаючыся ад пакалення да пакалення.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.