9 мая ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» ладзіла інтэрактыўную пляцоўку «Вайна. Перамога. Памяць» у рамках свята Дня Перамогі, якое адбылося ў г. Дзятлава на Плошчы 17 верасня. Да ўвагі гасцей пляцоўкі была прапанавана кніжная выстава «Вайна. Перамога. Памяць» і «Дзеці і вайна». Для прыхільнікаў памаляваць дзейнічаў святочны стэнд-размалёўка «Нашчадкі Перамогі». Працавала святочная фотазона, ладзіліся розныя гульнёвыя конкурсы.