30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння нашага беларускага празаіка, драматурга, сцэнарыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Івана Шамякіна. Да гэтага слаўнага юбілею у рамках біблятэчнага праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” 26 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для сваіх чытачоў кніжную выставу “Вам мая споведзь”. Да ўвагі карыстальнікаў бібліятэкі былі прапанаваны творы пісьменніка, звесткі яго біяграфіі, таксама  фотаздымкі юбіляра.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.