25 сакавіка ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, прайшла гульня-фантазія “Вандраванне ў кніжнае царства”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аздараўленчага лагера “Эколаг” пры ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні гульні, разгадвалі крыжаванку, распавядалі пра герояў сваіх любімых кніг.