25 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы — цэнтры экалагічнай культуры прайшла літаратурна-гульнёвая праграма “Вандраванне па кніжным сусвеце”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні гульні, разгадвалі стэрыа малюнкі, распавядалі пра герояў сваіх любімых кніг.