Лета – гэта цудоўны час для сустрэч і прагулак з сябрамі. Гэта ўсмешкі і добры настрой. А яшчэ лета  — час чытаць любімыя кніжкі і часопісы на свежым паветры. 16 жніўня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны арганізавала ў парку насупраць бібліятэкі летні бібліятэчны дворык “Вас  у казку добрую клічам”. Дзеці з задавальненнем пачыталі казкі, паразгадвалі красворды , палісталі часопісы. Прыемна, цікава і карысна правялі свой вольны час.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.