Традыцыйна падчас вясновых канікул у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі ладзіцца Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёлета пачаўся ён 26 сакавіка гульнёвай праграмай “Вас в сказку добрую зовём”. Бібліятэкар Хілімончык Людміла Іванаўна павіншавала ўсіх са святам і расказала дзецям аб гісторыі праходжання Кніжкіных імянін, затым зачытала віншавальныя тэлеграмы ад герояў казак. Бібліятэкар Лішык Аксана Уладзіміраўна правяла конкурс “Перабраць фасолю”, віктарыну “Казачныя жывёлы”, пагулялі ў гульню “Адгадай мелодыю”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі. Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак. У фае арганізавана фотазона “Кніжны дожджык”.