28 верасня напярэдадні свята, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўская раённая бібліятэка разам з цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі літаратурна — музычны вечар «Ваших лет золотые россыпи». Удзельнікамі мерапрыемства былі члены клуба “Нам года не беда”. Кожны год у нашай краіне адзначаецца Міжнародны Дзень пажылых людзей. Гэты дзень дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць цёплыя словы падзякі ўсім пажылым людзям за іх добрасумленную працу, за іх велізарны жыццёвы вопыт, за дабрыню і мудрасць. Бібліятэкары павіншавалі ўсіх са святам, пажадаўшы старэйшаму пакаленню здароўя, добрага настрою і любові родных і блізкіх. Госці актыўна ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, гульнях і віктарынах, успаміналі песні сваёй маладосці. У душэўнай атмасферы свята была магчымасць для пажылых людзей пагутарыць адзін з адным за кубкам гарбаты.