Жукоўшчынская сельская бібліятэка-цэнтр духоўна–мастацкай спадчыны запрасіла удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ліра” на гадзіну казкі “ З меха дзеда Васіля” да 110-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Дзеці пазнаёміліся з выставай  ”Васіль Вітка – добры беларускі казачнік”, дзе прадстаўлены вершы, паэмы, апавяданні,  эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы,шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам  імя Г.К. Андэрсена. Прагучалі казкі, вершы, скарагаворкі, загадкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.