22 чэрвеня ў дзень 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла акцыя “Вазьмі сёння кнігу пра вайну”. Да яе была падрыхтавана кніжная выстава “Ад пачатку вайны – да парада Перамогі”. Бібліятэкары праводзілі агляды літаратуры і рэкамендавалі кнігі аб вайне.