14 красавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася духоўная размова “Велікодны звон”з удзельнікам аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Наведвальнікі мерапрыемства даведаліся, што кожная краіна свята Вялікадня адзначае па-свойму і мае свае ўласныя традыцыі. Прысутныя пагаварылі пра славян, якія з асаблівым трапятаннем ставяцца да светлага ўваскрасення, што са святам Вялікадня звязана шмат прыказак і прымавак, успомнім лепшыя з іх, адказалі на пытанні віктарыны. І кожны зразумеў, што ў гэтае свята, важна задумацца пра сваё жыццё, пра адносіны з роднымі, блізкімі і навакольнымі людзьмі.