У рамках бібліятэчнага праекта “СуперДетки” 24 верасня ў філіял “Наваельнянская ГПБц” наведаліся выхаванцы дзіцячага садка. Для дзетак ладзілася экскурсія “Весь мир от “А” до “Я” откроет книжная страна”. Бібліятэкар правяла з дзецьмі экскурсію па бібліятэцы, расказала, якія ёсць дзіцячыя часопісы і газеты, пазнаёміла з кніжным фондам бібліятэкі, расказала і паказала, як правільна абыходзіцца з кнігамі, як выбраць кнігі, як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Рабяты з вялікай цікавасцю і зачаравальным поглядам слухалі аповед бібліятэкара. Затым адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, размалёўвалі раскраскі.