Напярэдадні навагодніх святаў у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” на святочную навагоднюю сустрэчу “Веселись, народ! Новый год идёт!”. Работнікі бібліятэкі павіншавалі ўсіх з надыходзячымі святамі, пажадалі здароўя і дабрабыту. За сталом з салодкімі пачастункамі ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, як сустракаюць Новы год у розных краінах свету, адказалі на пытанні навагодняй віктарыны і навагодніх загадак. Сустрэча атрымалася цёплай і ўтульнай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.