Філіял Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб напярэдадні Дня Перамогі і у рамках абласнога бібліямарафона “77 хвілін чытання” сумесна з старшынёй Войневіцкага сельскага Савета Свібам Іванам Аляксандравічам і намеснікам дырэктара КСУП “Войневічы” Скібінскай Наталляй Міхайлаўнай, павіншавалі з надыходзячым святам Перамогі вязня фашысцкага канцлагера Рабец Сяргея Фёдаравіча і сына, бацька якога загінуў ў Вялікай Айчыннай вайне, Ефіміка Сяргея Іосіфавіча, пажадалі моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.