Віншаванні з Новым годам і надыходзячымі Калядамі 28 снежня арганізавала Вензавецкая сельская бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і культуры. Дзеці разам з бібліятэкарам зрабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі і ўручылі іх людзям пажылога ўзросту.