Паглядзіце! Да варот
Едзе,едзе Новы Год!
Гэтаж нам яго прывёз
барадаты Дзед Мароз,
Падарункаў цэлы воз
І Снягурачку прывёз.
Працягваем зімовае падарожжа з бібліятэкай-бібліобусам па аддаленых вёсках нашага раёна. 29 снежня Дзед Мароз,Снягурачка і Зімушка-Зіма завіталі да жыхароў вёсак Раманавічы, Калпінскія, Навікі, Дубраўка, Дзям’янаўцы, Чырвоны Бор, каб павіншаваць з надыходзячымі святамі і падарыць святочны настрой. Бібліятэкар бібліобусаДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” суместна з творчым калектывам сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК ”Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” шчыра павіншавалі чытачоў , пажадалі моцнага здароў’я, міру , дабрабыту,светлых, напоўненых радаснымі весткамі дзён. Новы Год трэба абавязкова сустракаць ў добрым настроі, з радасцю і пазітывам, толькі тады яго сімвал, блакітны вадзяны тыгр выканае ўсе запаветныя жаданні і падорыць не адзін шчаслівы дзень.