Вітаміны — каштоўныя рэчывы, без іх мы нікуды. Каб здаровым,  моцным быць, трэба з вітамінамі сябраваць. 18 жніўня ў рамках фарміравання ў дзяцей і дарослых ўсвядомленых адносін да свайго жыцця і свайго здароўя, супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі гадзіну карысных парад «Вітаміны з градкі». Наведвальнікі бібліятэкі змаглі атрымаць цікавую інфармацыю пра здаровы лад жыцця, пазнаёміліся з паняццем «вітаміны», даведаліся пра іх ролю для здароўя чалавека. Даведаліся, што вітаміны бываюць не толькі ў таблетках, яны яшчэ растуць на галінках і на градках, што шмат вітамінаў змяшчаецца ў ягадах, садавіне, гародніне і зеляніне. Удзельнікі праявілі эрудыцыю, адказаўшы на пытанні віктарыны «Які вітамін змяшчаецца ў прадуктах?». Самыя цікаўныя пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе. У гэты дзень і  наведвальнікі бібліобуса таксама прынялі ўдзел у гадзіне карысных парад “Вітаміны з градкі”, пазнаёміліся з літаратурай, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.