Бенефіс кнігі “Віват юбіляру” І. Ільфа і Я. Пятрова “12 стульев” ладзіўся для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”. Гэты раман на працягу амаль цэлага стагоддзя не губляе сваёй папулярнасці і па праву лічыцца эталонам сатыры і гумару. За мінулыя дзесяцігоддзі ён стаў адным з любімых не для аднаго пакалення аматараў добрых кніг, увайшоў у залаты фонд рускай і сусветнай літаратуры. У гэтым годзе яму спаўняецца 95 гадоў з часу выдання. Бібліятэкар пазнаёміла з самымі цікавымі фактамі аб кнізе і прапанавала праглядзець цікавыя фрагменты з аднаіменнага фільма.