Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Мудрасць +» у Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося 19 жніўня. Тэма пасяджэння – калекцыя карысных парад «Во саду ли, в огороде». Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава – прагляд літаратуры , затым гаспадынькі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне пытанняў аб неабходнасці ў летні час запасціся як мага большай колькасцю вітамінаў і прыгатаваць запас на зіму. Жанчыны падзяліліся сваімі ўпадабанымі рэцэптамі кансервавання і некаторыя з іх узялі сабе на заметку.
