Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года — найбуйнейшая гістарычная падзея XX стагоддзя. Яна стала пачаткам савецкай улады, ліквідацыі капіталізму і стартам пераходу да сацыялізму. Адзін з лепшых помнікаў любой эпохі — гэта самыя яскравыя і таленавітыя творы мастацкай літаратуры. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дятлаўская раённая бібліятэка» ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі выставу-агляд «Вобраз рэвалюцыі ў літаратуры». На выставе экспанаваны выданні вядомых класікаў рускай і беларускай літаратуры, якія распавядаюць аб падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.