1 лістапада ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася кніжная вандроўка пад назвай “Вочы поўныя жыцця і страху”, якая была прымеркавана да 90 – годдзя з дня нараджэння нашага земляка Вячаслава Адамчыка. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, правяла агляд літаратуры ля кніжнай выставы “Сустрэча з самім сабою”. Пазнаёміла з апавяданнямі для дзяцей — “Сонечны зайчык” “Урок арыфметыкі”, “Кароль Нябожа”, “Дзікі голуб”, “Два злоты” і іншых, дзе паказаны  лёс дзяцей і іх старэйшых родных і блізкіх, знаёмых у Заходняй Беларусі ў гады вайны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.