Дзеці  вельмі  любяць  бавіць  свой  вольны  час у філіяле “Гезгалаўская сельская  бібліятэка  — цэнтр  экалагічнай  культуры”. Бібліятэка  ў  сілу  сваіх  магчымасцей   дапамагае  зрабіць  жыццё  маленькага  чытача  больш  насычаным  і  цікавым, стварае прастору для творчасці, дорыць  шчасце  зносін  з  блізкімі  па  духу  аднагодкамі. У суботні дзень рабяты змаглі не толькі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі нашай бібліятэкі, прадстаўленымі на кніжных выставах, але і пакарміць рыбак у акварыуме, пазнаёміцца з папугаем.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.