У рамках бібліятэчнага праекта “Я і маё хобі” у філіяле “Наваельнянская ГПБц” 3 сакавіка арганізавана чарговая выстава-хобі “Волшебная кисть”. На выставе дэманструюцца карціны самадзейнага мастака Васіля Іосіфавіча Курца — “Синие ирисы”, “В ожидании бури”, “Зимний лес” і іншыя работы мастака прыцягваюць погляд сваёй рэалістычнасцю, яркімі фарбамі і прыгажосцю.
Выстава мае вялікі поспех у наведвальнікаў бібліятэкі і прадоўжыцца да 9 сакавіка.
