18 снежня ў чарговы раз супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведалі ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” з чароўным куфэркам “Ларец книгоЧЕЯ” у рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль “Волшебная сметана”. Дзеці разам з Алёнкай навучылі ката Мурзіка ніколі не хлусіць, не браць без запыту ніякіх чужых рэчаў і быць кемлівым. На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі маляўнічыя візітоўкі.