У час зімовых канікулаў наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” удзельнічалі ў квэст — гульні “Волшебный Новый год”, якую ладзіла Казлоўшчынская ГПБц. Бібліятэкар расказала пра свята Новы год, як яго сустракаюць у розных краінах свету. Затым дзеці прайшліся па станцыях “Казачная”, “Калядная”, “Гадальная”, “Снежная”. На кожнай станцыі іх чакалі цікавыя і творчыя заданні, якія застаўлялі думаць, лагічна разважаць. А на станцыі “Нашы таланты” расказвалі вершы, спявалі песні. Па выніках гульні найбольш балаў атрымала каманда “VIP”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.