25 ліпеня лялечны тэатр “ЧытайКАˮ заклікаў выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №1 г. Дзятлава” на лялечны спектакль “Волшебный цветок” і вялі аповед аб тым, як чароўная кветка, якую падараваў Машы дзядуля-лесавічок дапамагла знайсці дарогу дамоў, калі яна заблудзілася ў лесе, а лясным жыхарам стаць лісічцы добрай і не хітрай, зайчыку бясстрашным, мядзведзіку лёгкім, а ваўку добрым. Напрыканцы спектакля Маша заклікала разам са сваімі сябрамі на музычную фізкультхвілінку. У рамках рэспубліканскай акцыі “Каникулы без дыма и огня” пасля спектакля адбыўся прагляд мультфільма “Фиксики” (Огнетушитель), падчас якога дзяцей папярэдзілі аб небяспечных паводзінах з агнём. У бібліятэцы малечы пасябравалі з персанажамі лялечнага тэатра і з  музычнымі маляўнічымі кніжкамі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.