Філіял “Хвінявіцкая СБк” для дашкольнікаў ладзіла казачнае падарожжа “Вось вам казкі – чытайце, калі ласка”. Дзеці адправіліся ў казачнае падарожжа па старонках любімых кніг і пабывалі ў гасцях у любімых казачных герояў. Адгадвалі загадкі па казках, удзельнічалі ў конкурсах: “Назаві казку правільна”, “Угадай-ка”, “Складаем казку”. Падарожжа атрымалася цікавым, вясёлым і пазнавальным.