Восень цудоўная і прывабная пара. Яна нясе душы шчодрасць, сэрцу — цяпло ад чалавечых зносін, уносіць у наша жыццё непаўторную прыгажосць. Менавіта гэтаму дзіўнаму часу года было прысвечана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі. Менавіта 31 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў восеньскі калейдаскоп “Восень цудоўная пара”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з восеньскімі прыметамі і распавяла пра змены, якія адбываюцца ў прыродзе ў гэты час года. Удзельнікі мерапрыемства  даведаліся пра прадукты восені: арэхі, мёд, яблыкі, рабіну і каліну, пра іх карысныя ўласцівасці, падзяліліся сваімі рэцэптамі нарыхтовак на зіму. Не абышлося мерапрыемства і без цікавых конкурсаў і гульняў. Сустрэча атрымалася душэўнай і цёплай.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.