05 красавіка ў рамках бібліятэчнага праекта журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі для вучняў 10 класа Гімназіі №1 г. Дзятлава прайшла інфарміна “Воспитатель – великое дело”. Была запрошана выхавацель ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава” Вольга Уладзіміраўна Шэўка. Вельмі даступна і цікава распявала пра сваю працу. Яна сказала, што выхавальнік — гэта адна з самых лепшых, шматгранных і вельмі важных прафесій. Вольга Уладзіміраўна працуе 14 год выхавацелям і не разу не пашкадавала, што выбрала менавіта гэту прафесію. Бо выхавальнік здольны адначасова быць журналістам, спеваком, паэтам, мастаком, акцёрам, навукоўцам, тонкім псіхолагам, і нават лекарам. Педагог-універсал, вось так яна ахарактарызавала выхавальніка дашкольнай установы. Навучэнцы даведаліся пра значнасць прафесіі, пра тое, што выхавальнік гэта не толькі спецыяльнасць але і прызванне.