Вялікія аматары і знатакі кніг сабраліся ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця на мерапрыемства бібліятэчны бульвар пад назвай “Востраў кнігалюбаў на планеце лета”. З надхненнем дзеці чыталі вершы, казкі і апавяданні. На наш востраў трапілі толькі тыя дзеці, якія прачыталі шмат дзіцячых кніг і часопісаў. Мерапрыемства прайшло ў душэўнай, цёплай абстаноўцы і завяршылася апладысментамі.