Кожны чалавек індывідуальны, і ў выбары прафесіі ён кіруецца сваімі асабістымі фактарамі, парадамі блізкіх, інтарэсамі сяброў. Часам адна падзея або сустрэча з прафесіяналам сваёй справы можа паўплываць на выбар прафесіі ў будучым.У рамках бібліятэчнага праекта журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій”для вучнаў 8 класса Гімназіі № 1 г. Дзятлава, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі сустрэчу з закаханым у сваю справу чалавекам-лекарам — педыятрам Тыць Вікторыяй Андрэеўнай. Яна расказала дзецям пра тое, як з’явілася жаданне стаць урачом, пра цяжкасці, звязаныя з гэтым выбарам, пра навучанне ў ВНУ і прадметы, на якія варта звярнуць увагу, пра шчаслівыя і трагічныя выпадкі ў сваёй практыцы. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з медыцынскімі прафесіямі, якасцямі, якімі павінен валодаць урач, медыцынскімі навучальнымі ўстановамі Беларусі і асноўнымі правіламі паступлення. Праз прагляд відэароліка дзеці даведаліся падрабязна пра некаторыя медыцынскія спецыяльнасці (педыятр, тэрапеўт, траўматолаг, хірург, рэаніматолаг). Кожны ўдзельнік сустрэчы змог задаць пытанні, пабыць у ролі лекара, бо сярод прысутных былі і тыя, хто марыць звязаць сваё жыццё з медыцынай.