22 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчыкˮ, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі знаведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ з Саламевіч Валянцінай Расціславаўнай і  Стырнік Інэсай Уладзіміраўнай. З мэтай умацавання сяброўскіх узаемаадносін, правядзення цікава і весела вольнага часу, стымулявання творчай актыўнасці ладзілася гульнёвая праграма “Время для счастья”. Падчас мерапрыемства гулялі ў цікавыя гульні “Кракадзіл”, “Рыбалка” “Угадай прадмет”, прайшла гумарыстычная  фізкультхвілінка “Усміхніся”. Напрыканцы добрага чароўнага настрою дадала музхвілінка “Музычны капялюш”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.