13 сакавіка Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры сумесна з ДУК “Гезгалаўскі Дом культуры” арганізавалі для аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” тэматычны вечар “Все цветы для вас”. Мерапрыемства праходзіла за кубачкам гарбаты ў цёплай, утульнай абстаноўцы. Жанчыны спявалі песні, а таксама яны падрыхтавалі рамантычныя вершы і цікавыя апавяданні.