Кніга — гэта найкаштоўнейшая скарбніца ведаў, крыніца мудрасці. Яна вучыць дабрыні, спагады, яна падсілкоўвае нашы духоўныя сілы. Кнігі бываюць розныя: павучальныя і пазнавальныя, вясёлыя і сумныя, без малюнкаў або з яркімі ілюстрацыямі. А яшчэ кнігі бываюць папулярнымі і … незаслужана забытымі.

Самыя новыя, незвычайныя, цікавыя і захапляльныя кнігі даступныя для ўсіх жадаючых. 29 ліпеня Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка прапанавала дзецям і іх бацькам здзейсніць завочнае падарожжа па старонках новых кніг сучасных дзіцячых пісьменнікаў, знайсці пазнавальныя гульні, рэбусы і галаваломкі, пачытаць разам новыя вершы і апавяданні, зрабіць вырабы па прагледжаным малюнках. З самых новых кніг супрацоўнікі бібліятэкі выбралі лепшыя і прадставілі на летняй пляцоўцы «Вселенная интересных книг», якая адбылася на тэрыторыі бібліятэкі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.