19 мая ў чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі арганізавана выстава «Всем миром против страшного зла», прысвечаная Сусветнаму дню памяці ахвяр СНІДу. Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура па гісторыі захворвання, аб шляхах перадачы віруса, сіндромах і групах рызыкі, лячэнні і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, памяткі — “Помни: СПИД рядом”, “Выбери жизнь”, “СТОП: СПИД”, закладка “Защити себя сам!”. Бібліятэкары праводзяць інфармацыйную работу сярод карыстальнікаў з мэтай фарміравання і вядзення здаровага ладу жыцця.