Калядныя святы займаюць асобнае месца сярод іншых у народным календары. З гэтымі святамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццё ў будучым годзе. На багаты ўраджай і дабрабыт сям’і, на перамогу лета над зімой, цяпла – над холадам, святла – над цемрай.
І ў наш час людзі з нецярпеннем чакаюць гэтых свят, бо яны самыя прыгожыя і цудоўныя.
Першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” ладзілася 12 студзеня ў аддзеле культуры і дасуга “Казлоўшчынскі Дом культуры”. Сумесна з яго работнікамі былі праведзены калядныя сустрэчы “Вслед за Рождественской звездой”. Бібліятэкары Хілімончык Людміла Іванаўна і Лішык Аксана Уладзіміраўна расказалі пра Каляды, якія ахопліваюць тры святы: Нараджэнне Хрыстова, Новы год і Вадохрышча. Чыталі вершы, спявалі песні. На свята завіталі калядоўшчыкі. Яны паказалі абрад калядавання. Затым была праведзена гульнёвая праграма: конкурсы, віктарыны, красворды, адгадвалі загадкі. Вечар закончыўся чаяваннем і танцамі.