23 лістапада ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” прайшла гадзіна мужнасці і памяці “Вспомнить всё. Помнить каждого”. Галоўная тэма мерапрыемства — генацыд на Дзятлаўшчыне. Дзеці даведаліся пра жудасныя лічбы знішчаных вёсак і загінуўшых людзей на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Паводле кнігі “Памяць” на тэрыторыі раёна знішчана 23 населеныя пункты, з якіх 7 поўнасцю (Ліпічанская пушча, Дубраўка, Гарадкі, Трахімавічы, Вялікая Воля, Малая Воля, Дубароўшчына) і 16 часткова.Напрыканцы мерапрыемства адбылося знаёмстваз выставай “Памяць і боль беларускай зямлі”, з кнігамі якія зацікавяць кожнага — «Геноцид белорусского народа», «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти», «Хатынь. Хатынь. Khatyn», «Последние свидетели», «Сестры Хатыни. Гродненщина», «Без срока давности. Беларусь: преступление нацистов», з камплектам плакатаў «Геноцид белорусского народа», з матэрыяламі пра генацыд на Дзятлаўшчыне.