25 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”прайшоў экалагічны ўрок “Всё должно куда-то деваться”. Бібліятэкар Антончык Людміла Міхайлаўна расказала пра галоўныя праблемы экалогіі, за які час перапрацоўваюцца адыходы ў прыродзе, што такое другасная сыравіна, чаму  трэба збіраць адыходы раздзельна. Былі паказаны відыаролікі “Свалка в океане”, “Как перерабатывают бумагу”, правяла гульню “Что может сделать один?” Зрабілі вывад, што другой планеты ў нас не будзе і заўтрашні дзень Зямлі залежыць ад таго, якім мы яго створым сёння.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.